Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
remeslo.liozno
Описание
Адпаведна рашэнню Лёзненскага райвыканкама ад 01.01.1995 года быў створаны Лёзненскі раённы Дом рамёстваў, установа культуры, якая выконвае даследчую, вучэбна – выхаваўчую і творчую працу па вывучэнню, захаванню, адраджэнню мясцовых традыцый дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва і прапагандзе народнай творчасці.
Задачамі ўстановы з’яўляюцца:
-збіральніцтва традыцыйных тэхналогій і вырабаў народных майстроў;
-камплектаванне асабістага фонду Дома рамёстваў, архіву фотаматэрыялаў;
-перадача вопыту рамесніцкай дзейнасці народных майстроў насельніцтву рознага ўзросту ў навучальных гуртках, курсах па ДПМ і іншых мерапрыемствах;
-арганізацыя выставачна – экспазіцыйнай дзейнасці;
-наладжванне і прапаганда творчай дзейнасці майстроў народнага клуба народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”/
Дом рамёстваў імкнецца перадаць інтарэс да народнай творчасці, мастацкага рамяства, выяўленчага мастацтва, народных традыцый ўсім наведвальнікам і вучням, ажыццяўляючы сваю работу ў цеснай сувязі з народнымі майстрамі, дзяржаўнымі арганізацыямі і установамі.
Работа па зберажэнню рамесніцкіх традыцый вядзецца ў дзіцячых гуртках:
“Лозапляценне”
“Мастацкая вышыўка”
“Саломапляценне”
“Мастацкі роспіс”
“Кераміка”.
Важным накірункам дзейнасці нашай установы з’яўляецца пошукова-даследчая праца. Яна ўключае экспедыцыйна-даследчую работу ў раёне па адкрыццю новых імёнаў майстроў і мастакоў, зборы прадметаў этнаграфіі і вырабаў мясцовых творцаў для папаўнення фондаў, вывучэнні інфармацыі па рэгіянальным тэхнікам і тэхналогіям рамёстваў з мэтай іх адраджэння, рэканструкцыі мясцовых строяў адзення. Для арганізацыы вольнага часу дарослага насельніцтва, падтрымкі і развіцюю традыцыйнай і сучаснай культуры на базе Дома рамёстваў працуе народны клуб народных майстроў і мастакоў “Крыніцы”. Лёзненскі раённы Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі. Установа мае вялікую колькасць узнагарод: дыпломы і падзякі за удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, выставах і мерапрыемствах.
З 2010 годзе пачаў праваць на базе Дома рамёстваў тарговы аб’ект “Беларускія сувеніры” па продажы твораў майстроў народнай творчасці і рамесніцкай дзейнасці.